Назад

Цяпліца моладзевых ініцыятыў – запрашаем!

Частное учреждение «Центр дополнительного образования взрослых “Студия полезных компетенций”

20:00, 07.08.2020

Гродно, г. Гродно, ул. Буденного (но возможно онлайн))

Возраст от: 14

Бесплатно

 Дарагі дружа, дарагая сяброўка!

Мы ўпэўненыя, што Ты хочаш развівацца, быць карыснай людзям, рабіць гэты свет лепшым.

Менавіта для такіх людзей мы ствараем у Гродна Цяпліцу моладзевых ініцыятыў і спадзяемся, што ТЫ далучышся да нас!

Цяпліца – гэта інтэнсіўны навучальны курс, у межах якога вы авалодаеце цэлым шэрагам важных для жыцця ў сучасным грамадстве кампетэнцый: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне.

Цяпліца дапаможа таксама распрацаваць і рэалізаваць разам з новымі сябрамі грамадска-карысныя праекты і акцыі, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, якія штодня імкнуцца зрабіць наш горад больш камфортным і цікавым для жыцця.

Праграма навучання ў межах Цяпліцы будзе складацца з заняткаў па вечарах (звычайна – адзін раз у тыдзень працягласцю 2-3 гадзіны), сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі, а таксама некалькіх трэнінгаў, якія будуць адбывацца ў выходныя дні. Мы думаем таксама над онлайн-фарматамі заняткаў Цяпліцы.

Заняткі ў Цяпліцы будуць весці вядомыя гарадзенскія актывісты і актывісткі, якія маюць вялізны досвед арганізацыі адукацыйных, экалагічных, культурніцкіх, краязнаўчых і іншых праектаў і імпрэзаў.


Для таго, каб заявіцца для ўдзелу ў занятках Цяпліцы, калі ласка, запоўніце вось гэтую форму.